Мінскія дэпутаты аддалі Прыднястроўскай Рэспубліцы спісаныя тралейбусы

Дэпутаты Мінгарсавета напрыканцы года сабраліся на 13-ю пазачарговую сесію, каб удакладніць асобныя паказчыкі бюджэту на 2008 год. Гэта ўжо пятае ўдакладненне галоўнага фінансавага дакумента сталіцы. Сярод іншага было прынятае рашэнне накіраваць 21,1 млрд рублёў на закуп 62 гарадскіх аўтобусаў МАЗ у 2009 годзе.

Акрамя таго, падчас сесіі дэпутаты прынялі рашэнне задарма перадаць двум рэгіёнам Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (гарадам Бэндэры і Тыраспаль) тралейбусы, выведзеныя з эксплуатацыі. З просьбай паспрыяць ва ўзнаўленні тралейбуснага руху звярнулася кіраўніцтва гэтых рэгіёнаў. Беларуская сталіца перадасць Бэндэрам і Тыраспалю па 15 тралейбусаў мадэлі ЗИУ, інфармуе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі