Мінскія дынамаўцы прайгралі "Барысу" — 2:5 (відэа)
Гэта восьмая параза каманды Аляксандра Андрыеўскага ў гэтым сезоне КХЛ.
Хет-трыкам вызначыўся форвард гасцей Брэндан Бачэнскі.
Мінскі хакейны клуб займае перадапошняе месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. Пасля 10 гульняў "Дынама" мае 7 ачкоў пры 2 выйгрышах і 8 пройгрышах.
Фота — hcdinamo.by