Мінскія дынамаўцы прайгралі фінскаму "Ёкерыту" — 1:3 (відэа)

Мінскае "Дынама" 12 лістапада ў Фінляндыі ў рамках чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі сустракалася з мясцовым "Ёкерытам". Гульня скончылася перамогай хакейнага клуба з Хельсінкі — 3:1.

Практычна да канца трэцяга перыяду фінскія спартоўцы выйгравалі ўсухую. Толькі на 54-й хвіліне Шарль Лінгле "размачыў" лік. Гэта трэці запар пройгрыш мінскіх дынамаўцаў. 

Пасля 26 гульняў "Дынама" мае 43 ачкі і займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі (розніца шайбаў 70-66).

Наступныя тры матчы "Дынама" правядзе ў гасцях: 14 лістапада — з дынамаўцамі Рыгі, 17-га — з пецярбургскім СКА, 19-га — з заграбскім "Медвешчаком".

Фота — з архіву hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі