Мінскія дынамаўцы выйгралі ў "Слована" па булітах — 3:2 (відэа)
Чарговы матч чэмпіянату КХЛ прайшоў 8 студзеня на "Мінск-Арэне".
8 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" прымалі ў сябе ў гасцях браціслаўскі "Слован". Дынамаўцы адкрылі лік ужо на 6-й хвіліне — шайбу забіў Шарль Лінгле. На 22-й хвіліне Ладзіслаў Надзь зраўняў лік, але Раян Веске на 39-й зноў вывеў мінскую каманду наперад.
Пад самае заканчэнне гульні, на 57-й хвіліне, Рок Цічар забівае апошнюю шайбу матча — 2:2. Нават у авертайме каманды не змаглі выявіць пераможцу. Толькі па булітах "зубрам" удалося перамагчы. Пераможную шайбу закінуў Андрэй Сцяпанаў, а Ларс Хаўген парыраваў шайбу Надзя.
Пасля 42 гульняў "Дынама" мае 76 ачкоў і займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Клуб атрымаў 20 перамог у асноўны час, 3 — у авертайме, 3 — па булітах і зведаў 12 паразаў у асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайбаў 127-108).
10 студзеня беларускі клуб правядзе гасцявы матч з “Сочы”.
Фота — hcdinamo.by