Мінскія камунальнікі будуць прымаць плату on-line

У мінскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы ўкараняецца сістэма прыёму плацяжоў ад насельніцтва ў рэжыме рэальнага часу (on-line). Пра гэта паведаміў дырэктар "Разлікова-вылічальнага цэнтра жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкама" Генадзь Гарнастаяў.

Паводле яго слоў, гэта дазволіць удасканаліць наяўны парадак збору і павелічэнне збіральнасці плацяжоў насельніцтва за жыллёва-камунальныя і іншыя паслугі. Галоўная перавага сістэмы — аператыўнае ўнясенне сродкаў плацельшчыкаў на іх асабовыя рахункі, што пазбавіць памылак і нараканняў з боку жыхароў.

Цяпер, напрыклад, агульны тэрмін залічэння грашовых сродкаў на асабовы рахунак плацельшчыка складае каля чатырох дзён.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі