Мінскія камунальнікі зафарбавалі антыфашысцкі надпіс
Напярэдадні Дня Перамогі ў адным з мінскіх двароў на трансфарматарнай будцы з'явіўся надпіс "Не прабачым фашысцкай гадзіне", паведамляе Радыё "Свабода".
Антыфашысцкі надпіс не спадабаўся камунальнікам, і праз некалькі гадзін яго зафарбавалі.
Пры гэтым камунальнікі не звярнулі на надпіс "3%" на суседняй сценцы трансфарматарнай будкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.