Мінскія мастакі ўвекавечаць у творах мастацтва бульбу
Бульбу збіраюцца ўвекавечыць у творах мастацтва мінскія мастакі. Гэты праект прысвечаны Міжнароднаму Году бульбы. Яго прэзентацыя запланаваная на верасень і адбудзецца ў сталічнай
галерэі "Універсітэт культуры". Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны",
акрамя карцін на выставе "Арт-бульба" будзе прадстаўленая і
скульптура.