Мінскія метрабудаўцы “неэфектыўна выкарысталі” 60 мільярдаў рублёў
Пры будаўніцтве метро ў Мінску 60 мільярдаў рублёў за апошнія тры з паловай гады выкарыстаны неэфектыўна і з парушэннем заканадаўства.
Аб гэтым заявіў старшыня Камітэта дзяржкантролю Зянон Ломаць. Паводле яго слоў, усяго за апошнія тры гады на будаўніцтва метро было накіравана каля 510 мільярдаў рублёў.
Ломаць адзначыў, што шматлікія людзі з кіраўніцтва метрапалітэна ўжо сышлі адтуль, але калі ў іх працы выявяцца парушэнні заканадаўства — крымінальныя справы будуць адноўленыя.
Прычым фінансавая міліцыя ўжо мае такія даручэнні.
БЕЛТА