Мінскія ўлады дазволілі правядзенне двух шэсцяў на Дзяды

Два шэсця на Дзяды дазволілі мінскія ўлады. Удзельнікі акцыі, якую арганізуе Партыя БНФ, збяруцца ў 12.00-12.30 каля цэнтральнага ўваходу Маскоўскіх могілак і пройдуць па ходніках па маршруце: праспект Незалежнасці - вул. Каліноўскага - вул. Лагойскі тракт - вул. Мірашнічэнка - Мінская кальцавая аўтадарога - Курапаты.

Агульная колькасць удзельнікаў шэсця вызначаная ў 1 тысячу чалавек.

Як інфармуе "Інтэрфакс", сталічныя ўлады параілі заяўнікам для атрымання дазволу на правядзенне мітынга ў Курапатах, звярнуцца ў Мінаблвыканкам.

Атрымалі дазвол на правядзенне шэсця 2 лістапада і сябры Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ, якія звярталіся і ў гарвыканкам, і ў Мінаблвыканкам. Збор удзельнікаў гэтай акцыі пачнецца а 10.30 каля Гадзіннікавага заводу (ст. метро "Парк Чалюскінцаў"), шэсце да Курапатаў праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Мірашнічэнкі ад 11‑й і мітынг ва ўрочышчы ад 14.30 па 17.00.

Як піша "Наша ніва", абедзве калоны могуць злучыцца на вуліцы Каліноўскага і пайсці ва ўрочышча разам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі