Мінскія ўлады дазволілі шэсце і мітынг на Дзяды

Мінскія ўлады дазволілі шэсце і мітынг на Дзяды, якія ладзіць Кансерватыўна-хрысціянская партыя - БНФ.
Адзінае, на што чыноўнікі не далі згоды – гэта на шэсце па праспекце Незалежнасці, таму яго ўдзельнікі пойдуць па ходніках. Збор удзельнікаў акцыі прызначаны на 28 кастрычніка на 10.30 на пляцоўцы перад заводам “Прамень” (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”).

Адтуль людзі пройдуць у Курапаты, дзе і адбудзецца мітынг, які пачнецца ў 14.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі