Мінскія ўлады не дазволілі канцэрт у гонар былога Дня незалежнасці
Сталічныя ўлады не далі дазвол на правядзенне канцэрта і святочнага мітынга 27 ліпеня, прысвечанага дню прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Акцыя павінна была прайсці на Кастрычніцкай плошчы.
Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміў арганізатар мерапрыемства, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Скрабец. Паводле яго слоў, праводзіць акцыю несанкцыянавана яны не збіраюцца.
“Ад вулічнай акцыі мы адмовіліся, паколькі цяпер займаемся выбарчай кампаніяй. Будзе не вельмі добра, калі нашыя актывісты пайдуць сутак па 20-25 сядзець і прапусцяць частку кампаніі. Гэта не разумна, на наш погляд”.
Нагадаем, да рэферэндуму 1996 года Дзень незалежнасці Беларусі святкаваўся 27 ліпеня. У гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гэта быў значны крок да незалежнасці, абвешчанай у 1991 годзе.