Мінскія ўлады прапанавалі "Чарнобыльскаму шляху" новы маршрут

Новы маршрут вулічнага шэсця прапанавалі заяўнікам "Чарнобыльскага шляху-2009" мінскія ўлады. Ад Акадэміі навук дэманстранты змогуць рухацца на плошчу Бангалор да Чарнобыльскай капліцы не па вуліцы Сурганава, а міма кінатэатра "Кастрычнік" па вуліцах Хмяльніцкай, Куйбышава і ўжо пасля па Сурганава.
Нагадаем, на вуліцы Сурганава ідуць рамонтныя працы і рух людзей па ходніках даволі складаны, таму арганізатары адмовіліся ад такога маршрута, пра што і паведамілі ў Мінгарвыканкам.

Як паведамляе БелаПАН, першапачаткова планавалася, што "Чарнобыльскі шлях" пройдзе ад Акадэміі навук па праспекце Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа, а ўжо адтуль — да Чарнобыльскай капліцы. Гэты варыянт улады не санкцыянавалі.

Новую прапанову сталічных ўладаў аргкамітэт па правядзенні акцыі абмяркуе 22 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі