Мінскія выратавальнікі будуць ездзіць з абавязковым наборам мяккіх цацак
Неўзабаве ў камплект падрыхтоўкі кожнага сталічнага аварыйна-выратавальнага аўтамабіля будуць уваходзіць мяккія цацкі. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік. Ведамства ўжо закупіла 150 мяккіх цацак, і зараз у кожнай пажарнай машыне ва ўсіх частках горада будуць мядзведзі, зайчыкі ды іншыя жывёлы.
Па словах выратавальнікаў, нярэдка для дзіцяці, якое трапіла ў бяду, убачыць чалавека ў форме - стрэс. А як толькі хлопчык або дзяўчынка атрымлівае ад яго мяккі падарунак, настрой паляпшаецца, страх змяняецца на радасць.