Мінскія выратавальнікі ў цэнтры горада злавілі метровага пітона
Сталічныя выратавальнікі злавілі метровага бірманскага тыгровага пітона каля дома на вуліцы Брылеўскай. Як інфармуюць "Мінск-Навіны", пра змяю, якая поўзае ў двары, паведамілі выратавальнікам мінакі. Злоўленую рэптылію адвезлі ў заапарк. Хутчэй за ўсё, пітон папросту збег ад гаспадара.
Дарэчы, за апошнія некалькі гадоў гэта ўжо пяты выпадак, калі выратавальнікам даводзіцца лавіць у Мінску экзатычную змяю.
Дарэчы, за апошнія некалькі гадоў гэта ўжо пяты выпадак, калі выратавальнікам даводзіцца лавіць у Мінску экзатычную змяю.