Мінскія ЗАГСы не чакаюць вясельнага буму ў дзень "трох дзявятак"
Мінскія маладыя пары не наладзяць сёлета вясельны бум у сувязі з днём трох аднолькавых лічбаў — 09.09.2009. Як паведамляе "Інтэрфакс", у сталічных ЗАГСах 9 верасня не чакаюць ажыятажу з нагоды дня трох дзявятак. Магчыма, з-за таго, што гэта будні дзень.
Напрыклад, у Доме шлюбаў на гэты дзень запісаныя толькі некалькі пар. Хаця, як правіла, у Мінску найбольш шлюбаў бяруць у летнія месяцы і ў верасні. У Доме шлюбаў могуць рэгістраваць да 30 пар у дзень.
Нагадаем, што 8 жніўня 2008 года, у дзень "трох васьмёрак", і 7 ліпеня 2007 года ў Беларусі было адзначана павелічэнне ліку шлюбаў.