“Мінскія зубры” абыгралі ўфімскі “Талпар” з лікам 1:0
“Мінскія зубры” абыгралі сёння ў гасцях уфімскі “Талпар” у чэмпіянаце Моладзевай хакейнай лігі, паведамляе БЕЛТА. Лік матчу 1:0. Наступны паядынак “Зубры” правядуць 30 кастрычніка ў Арэнбурзе з мясцовымі “Белымі тыграмі”. А другі прадстаўнік Беларусі ў МХЛ, мінскае “Юнацтва” згуляе бліжэйшы матч таксама 30 кастрычніка ў расійскім Тальяці з “Ладдзёй”. “Мінскія зубры” набралі 36 ачкоў пасля 20 матчаў і выйшлі на другое месца сярод васьмі каманд у дывізіёне “Паўночны Захад” Заходняй канферэнцыі. Аднак мінчукоў можа абысці іхні пераследнік “Рыга”, якая сёння, 28 кастрычніка гуляе ў Тальяці з “Ладдзёй”. “Юнацтва” пасля 18 матчаў мае 23 балы і размяшчаецца на шостым радку.