Мінскія звалкі не спраўляюцца са снегам

У Мінску Лошыцкая звалка снега перапоўненая і пакуль зачыненая. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка аддзела гарадской гаспадаркі Мінгарвыканкама Андрэй Мельнікаў. Па словах чыноўніка, снег вывозіцца на 17 дазволеных месцаў часовага складавання. Вываз снега на Лошыцкую звалку спынены ў сувязі з яе перапаўненнем.

З 28 студзеня па 8 лютага ў сталіцы выпала каля 20 см снежных ападкаў, што складае 40% месячнай нормы. Патрабавалася прыбраць 2,8 млн кубаметраў снегу. За гэты час вывезена амаль 300 тысяч кубаметраў снегу, або каля 10%.

З 8 лютага з наступствамі снегапада змагаюцца 760 спецмашынаў у змену. У сярэднім штосутачна вывозіцца каля 30-35 тыс.кубаметраў снегу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі