"Мінсктранс" адмяніў "навагоднія" маршруты ў Рыгу, Вільнюс, Каўнас і Варшаву

Адмену патлумачылі клопатам пра кіроўцаў / pixabay, фота ілюстрацыйнае
Адмену патлумачылі клопатам пра кіроўцаў / pixabay, фота ілюстрацыйнае

"Мінсктранс" адмяніў запланаваныя на 31 снежня і 1 студзеня рэйсы ў Вільнюс, Рыгу, Каўнас і Варшаву.

У суботу, 31 снежня, з Мінска нельга будзе з'ехаць у гэтыя гарады. А ў нядзелю, 1 студзеня, нельга будзе вярнуцца з гэтых гарадоў у Мінск.

У "Мінсктрансе" журналістам беларускага выдання Office Life растлумачылі, што на Новы год звычайна рэйсаў і не было. А адмену рэйсаў матывавалі клопатам пра кіроўцаў. Маўляў, квіткоў на гэтыя дні прадаецца звычайна мала, таму аўтобусы адмяняюць, каб кіроўцам не давялося навагоднюю ноч праводзіць у дарозе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі