Мінсктранс: Гарадскі транспарт застанецца стратным пры ўсіх падаражаннях
Хаця Міністэрства транспарту прапануе павысіць кошт праезду ў гарадскім транспарце, самі транспартнікі прызнаюць: перавозкі пасажыраў па-ранейшаму застануцца нерэнтабельныя. Як патлумачыла Еўрарадыё намесніца дырэктара прадпрыемства “Мінсктранс” Ірына Якубоўская, нерэнтабельнасць грамадскага транспарту закладзеная ад самага пачатку: 50% кошту кампенсуецца бюджэтам.
Ірына Якубоўская: “Гэта сацыяльна значныя перавозкі. Таму яны ад пачатку не могуць быць рэнтабельныя. Там жа фіксаваны кошт! Таму той кошт пакрыцця выдаткаў, які мы калісьці лічылі, недзе 1200 рублёў – ён ніколі не будзе. Ва ўсім свеце 50% акупляльнасці толькі. Таму рэнтабельнасць тут ад пачатку не закладаецца”.
Калі прапанова Мінтрансу будзе падтрыманая ўрадам, кошт праезду ў гарадскім транспарце павысіцца на 100 рублёў: да 600 рублёў – у абласцях, да 700 рублёў – у Мінску.