Мінсктранс: Каб транспарт сябе акупляў, білет павінен каштаваць 2 тысячы
У снежні ў Беларусі чакаецца павышэнне коштаў на праезд у грамадскім транспарце. Яшчэ раней цэны вырастуць на міжгародніх і міжнародных маршрутах. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Мікалай Верхавец.
Паводле яго слоў, павышэнне будзе ў межах 15-20%. Атрымліваецца, што білет на гарадскі транспарт у Мінску будзе каштаваць прыкладна 690-720 рублёў.
Начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення “Мінсктранса” Ганна Міхайлоўская распавяла Еўрарадыё, што пакуль нічога дакладнага наконт павышэння коштаў невядома.
Паводле яе слоў, мінскі транспарт па-ранейшаму застаецца стратным. Павышэнне цаны білетаў на 15-20% істотна на сітуацыю не паўплывае. Для таго, каб мінскі грамадскі транспарт стаў рэнтабельным, квіток на праезд мусіць каштаваць каля 2 тысяч рублёў. Але цяпер пытанне пра рэнтабельнасць не стаіць.
Ганна Міхайлоўская: “У нас тарыфы рэгулююцца дзяржавай. Пакуль яны рэгулюемыя, ёсць субсідзіраванне з бюджэту. Таму пакуль пытанне пра самаакупнасць перад намі не стаіць”.