”Мінсктранс”: А вы аштрафуеце супрацоўніка праваахоўных органаў?
Кантралёры не рашаюцца штрафаваць “зайцоў”-міліцыянтаў. Як даведалася Еўрарадыё, кантралёры цяпер чакаюць ад міністэрства, каб ім растлумачылі, што рабіць, калі міліцыянт адмовіцца плаціць за праезд
- Пра міліцыю… Гэта пытанне пакуль ніхто нам не можа растлумачыць - што з імі рабіць, - прызнаюцца Еўрарадыё ў “Мінсктрансе”. - Начальнік кантрольнай службы звязваецца праз міністэрства, піша лісты, каб хто-небудзь растлумачыў”.
Зразумець іх можна. Бо цяпер кантралёры могуць толькі папрасіць “зайца” пакінуць транспарт або скласці на яго пратакол, калі той пагодзіцца. Затрымліваць безбілетніка кантралёр не мае права.
Як тады штрафаваць і патрабаваць талончыкі ў безбілетных міліцыянтаў, якія, нагадаем, пазбавіліся права на бясплатны праезд 17 снежня?
Начальнік аддзела кантролю гарадскіх перавозак КУП «Мінсктранс» Анатоль Дземідовіч таксама чакае тлумачэнняў. Што мусяць рабіць кантралёры цяпер з міліцыянтамі-“зайцамі”, ён адказаць не змог:
“Калі атрымаюць адпаведныя тлумачэнні, так і будуць сябе паводзіць…”
(Еўрарадыё): А цяпер яны як сябе паводзяць?
(Дземідовіч): Нармальна.
(Еўрарадыё): Нармальна – гэта як?
(Дземідовіч): Нармальна
На пытанне Еўрарадые, ці змогуць кантралёры аштрафаваць супрацоўніка міліцыі, Анатоль Дземідовіч адказаў пытаннем:
- А вы аштрафуеце супрацоўніка праваахоўных органаў?
Пасля чаго дадаў зусім нечаканае:
“Між іншым, супрацоўнікі міліцыі не падлягаюць штрафным санкцыям, у іх ёсць дысцыплінарны статут”.
Начальнік кандуктарскай службы і лінейнага канроля віцебскага аўтапарка №1 Іван Варзоў кажа Еўрарадые, што міліціянты спасылаюцца нейкі указ, які пакуль не адменены, і па якому льготы на праезд за імі застаюцца.
Аднак па словах начальніка віцебскіх кандуктараў незадаволенныя міліцыянты ўсе ж набываюць квіткі, бо ім сорамна парушаць. Віцебчане таксама накіравалі запыт у Мінск: ці мусяць міліцыянты плаціць за праезд і што за указ такі?
Намеснік начальніка прэс-службы МУС Беларусі Алег Слепчанка за ўсіх супрацоўнікаў міліцыі адказаць не наважыўся, але нагадаў, што ў адпаведнасці з законам льготы адменены, і адзначыў, што сам праезд аплочвае:
“Зайдзіце ў метро, паглядзіце, як супрацоўнікі міліцыі праходзяць, я за ўсіх вам не скажу. Згодна з законам, з 17 чысла ўсе льготы адменены. Я езджу па талончыках і жэтонах, а пра астатніх я не скажу, але мяркую — згодна з законам. Гэта пытанне будзе абмяркоўвацца 27 чысла ў нацыянальным прэс-цэнтры”.
Апроч гэтага Слепчанка нагадаў, што існуе пастанова міністэрства, згодна з якой супрацоўнікам міліцыі кампенсуецца выкарыстанне ўласнага транспарту ў службовых мэтах.
Намеснік дырэктара па эксплуатацыі пятага мінскага аўтапарку Эдвард Чаброўскі кажа, што пра міліцыянтаў-безбілетнікаў у яго звестак няма:
“Хто яго ведае, можа, дзе такое і здаралася, але тыя кандуктары, з кім я размаўляў, ні пра што такое мне не расказвалі”.
Эдвард Чаброўскі запэўніў нас, што кандуктараў праінструктавалі — яны ведаюць, што супрацоўнікі міліцыі больш льготаў не маюць:
“Мы ім выдалі спіс ільготнікаў. Усе, хто ў гэты спіс не трапіў, натуральна, павінен плаціць за праезд”.
Кантралёр мае права аштрафаваць міліцыянта за безбілетны праезд, але, як кажа Эдвард Чаброўскі, гэтым правам трэба яшчэ скарыстацца:
“Права ён мае, але ж вы самі разумееце, што гэтым правам трэба яшчэ скарыстацца. Таму што пасажыр проста можа адмовіцца плаціць… Сілком жа ён не будзе спаганяць з яго аплату”.
У прыёмнай Акадэміі МУС Еўрарадыё спачатку паспрабавалі запэўніць, што курсанты ездзяць па пасведчаннях. Але калі мы нагадалі пра адмену льготаў, пачулі, што курсанты за праезд не плацяць:
“Нашы курсанты ўсім забяспечаны, яны, апроч усяго, нясуць службу, таму яны карыстаюцца бясплатным праездам”.
Фота: http://photo.bymedia.net
Глядзіце таксама навіну: Міліцыя даказвае, што ў яе засталося права на бясплатны праезд