Мінску бракуе дворнікаў і кіроўцаў

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама стварыў інтэрнэт-банк вакансій. Як адзначае "Комсомольская правда в Беларуси", ён ужо перапоўнены прапановамі працы. Так, вакансій прадаўцоў адкрыта каля 500. Шукаюць жа такую працу ў пяць разоў менш чалавек. Што да санітарак і кіроўцаў, попыт перавышае прапанову нават у 10 разоў!

Яшчэ адна вакансія, якая трапіла ў спіс незапатрабаваных, - дворнік. На 200 пустых месцаў дворнікаў у сталіцы толькі 30 прэтэндэнтаў. Зарплата ў 700 тысяч рублёў, якую прапануюць дворнікам у ЖЭСах, - не дужа прывабны стымул. А службовых кватэраў, як гэта было раней, дворнікам даўно не даюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі