Мінску трэба 1 трыльён рублёў, каб вырашыць праблему падтаплення

На стварэнне ў Мінску эфектыўнай сістэмы ліўневай каналізацыі спатрэбіцца амаль 10 гадоў. З гарадскога бюджэту плануецца накіраваць на гэта 1 трлн рублёў, інфармуе БЕЛТА. Выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцько заявіў, што новая сістэма ліўневай каналізацыі зможа спраўляцца з наймацнейшымі залевамі (да 100 мм ападкаў) за 10-15 хвілін. І такіх крытычных сітуацыяў, як сёлета 24 ліпеня, практычна не будзе.

Будаўніцтва новай галіны калектара "Цэнтр" пачалося ў Мінску ў 2008 годзе. Рэалізацыя праекту дазволіць пазбягаць падтапленння вулічна-дарожнай сеткі ў Цэнтральным, Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах, у тым ліку на праспекце Пераможцаў і вуліцы Нямізе — самых небяспечных месцах.

Будаўніцтва першай чаргі калектара мяркуеццв завяршыць у 2011 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі