Мінспорту: Аўгустоўскі канал пакуль не прыносіць належнай аддачы
Беларускія азёры ды рэкі нашай краіны на прыстасаваныя для таго, каб па іх пракладаць турыстычныя маршруты. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі “Аб арганізацыі турызму ў Беларусі ў зімовы перыяд” сказала кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Алена Салаўёва. Алена Салаўёва: “Наша рэспубліка багатая воднымі рэсурсамі. Але, на жаль, водны турызм у нас знаходзіцца ў заняпадзе. Той жа Аўгустоўскі канал пачаў дзейнічаць, і, ведаеце, пакуль аддача не самая лепшая. Ствараецца свабодная турыстычная зона “Гродна-Інвест” — паглядзім”.
Па яе словах, праблема развіцця воднага транспарту і воднага турызму будзе бліжэйшым часам разглядацца на ўзроўні Савета Міністраў.
Па яе словах, праблема развіцця воднага транспарту і воднага турызму будзе бліжэйшым часам разглядацца на ўзроўні Савета Міністраў.