Мінюст адмовіў у рэгістрацыі грамадскаму аб'яднанню "Наша Вясна"

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі праваабарончаму грамадскаму аб'яднанню "Наша Вясна".  Падставай для такога рашэння сталі сумненні чыноўнікаў, што ўдзельнікі ўстаноўчага сходу маглі змясціцца ў памяшканні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а таксама памылка ў квітанцыі і ранейшае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці некаторых з заснавальнікаў аб'яднання.

Як адзначыў у інтэрв'ю БелаПАН адзін з заснавальнікаў "Нашай Вясны" праваабаронца Валянцін Стэфановіч, падобныя прэтэнзіі Мінюста выстаўляліся ў падчас мінулых спробаў рэгістрацыі аб'яднання. Паводле яго слоў, рашэнне чыноўнікаў будзе абскарджанае ў Вярхоўным судзе, а калі спатрэбіцца - і ў камісіі па правах чалавека ААН.