Мінюст: грамадзянская супольнасць у краіне ўмацоўваецца

Як паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве юстыцыі, у краіне ўмацоўваецца грамадзянская супольнасць. Што пацвердзілі статыстыкай.  Летась у Беларусі было зарэгістравана 134 новых грамадскіх аб'яднанні, у тым ліку 5 міжнародных і 15 рэспубліканскіх, а таксама 14 новых фондаў, з іх адзін міжнародны.

Акрамя таго, зарэгістравана і пастаўлена на ўлік 8 новых аргструктур палітычных партыяў, 608 — аргструктур прафсаюзаў і больш за 4,1 тыс. аргструктур іншых грамадскіх аб'яднанняў.

Усяго, па дадзеных на 1 студзеня 2011 года, у рэспубліцы зарэгістравана 15 палітычных партыяў і 976 партыйных арганізацыяў, а таксама 35 прафсаюзаў і 2325 грамадскіх аб'яднанняў (з іх 231 — міжнароднае).

Сярод грамадскіх аб'яднанняў — больш за ўсё фізкультурна-спартыўных арганізацыяў (561) і дабрачынных аб'яднанняў (393).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі