Мінюст хоча жорстка ўзмацніць адказнасць за гандаль узнагародамі

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пачало распрацоўку законапраекту аб адказнасці за незаконны збыт або набыццё дзяржаўных узнагародаў. Неабходнасць такога закону ў Мінюсце тлумачаць тым, што ў апошні час распаўсюдзілася практыка продажу дзяржаўных узнагародаў, асабліва былога СССР і іншых дзяржаваў, на рынках і ў іншых месцах, у тым ліку і з выкарыстаннем магчымасцяў інтэрнэту. Значная частка прадаваных такім чынам дзяржаўных узнагарод належала памерлым асобам, а таксама была здабытая злачынным шляхам, у тым ліку шляхам разграблення магілаў і пахаванняў загінулых.

Кіраўнік грамадскай арганізацыі "Беларускае аб'яднанне калекцыянераў" Пётр Бухліс кажа, што чальцы таварыства не збіраюць дзяржаўныя ўзнагароды. Яны калекцыянуюць разнастайныя ўзнагародныя ведамасныя знакі. Узнагароды ж прадаюць і набываюць на "чорным рынку". І хаця прадаўцы медалёў зрэдку звяртаюцца да экспертаў Беларускага аб'яднання калекцыянераў, але цікавіць іх больш не калекцыйная вартасць ордэна, а толькі яго продажны кошт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі