Мінюст не супраць з’яўлення ў Мінску вуліц Брыля і Сапегі
Міністэрства юстыцыі зацвердзіла рашэнне Мінскага гарсавета па наданні новым вуліцам імён народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля і канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Яны будуць знаходзіцца ў мікрараёне Міхалава-1. Нагадаем, у верасні мінулага года Мінскі гарсавет прыняў рашэнне пра
прысваенне новым вуліцам імён Брыля і Сапегі. Аднак Мінюст гэтае
рашэнне не зацвердзіў, спаслаўшыся на тое, што не было ўлічанае
меркаванне мясцовых жыхароў.
У гэтай сітуацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны звярнулася да жыхароў сталіцы з прапановай падтрымаць рашэнне Мінгарсавета па гарадскім тапонімам і накіраваць адпаведныя лісты ў гарсавет і Мінюст.
Як лічыць старшыня ТБМ Алег Трусаў, якраз падтрымка людзей і дапамагла дапамгчыся станоўчага рашэння.
БелаПАН