Мінюст прызнаў памылку і адклікаў папярэджанне БСДП (Грамада)

Міністэрства юстыцыі 22 жніўня памылкова вынесла пісьмовае папярэджанне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) замест Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Як паведаміў намеснік старшыні БСДП (Грамада) Анатоль Сідарэвіч, 27 жніўня ў мінскі офіс партыі прыйшла супрацоўніца Мінюсту, якая папрасіла вярнуць загад міністра юстыцыі ад 22 жніўня "Аб вынясенні пісьмовага папярэджання Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)".

Супрацоўніца Мінюста зазначыла, што чыноўнік, які рыхтаваў дакументы на подпіс міністру юстыцыі і начальніку ўпраўлення грамадскіх арганізацый, зрабіў памылку і пераблытаў назвы БСДП (Грамада) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.

Папярэджанне было вынесена ў сувязі з тым, што партыя нібыта не мела неабходнай колькасці сваіх абласных структур. Згодна з беларускім заканадаўствам, партыя павінна быць прадстаўлена рэгіянальнымі структурамі не менш чым у чатырох абласцях краіны.
 
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі