Мінюст супраць Аляксандра Пыльчанкі?
Кіраўнік Мінскай калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка заявіў днямі, што незалежнасць адвакатуры пастаўлена пад удар. І сам апынуўся пад ударам.
Прэзідыум Рэспубліканскай калегіі адвакатаў ўчора абмеркаваў стыль працы Пыльчанкі і прызнаў яго непрымальным. РКА лічыць немагчымым далейшае выкананне Пыльчанкам абавязкаў старшыні Мінскай гарадской калегіі. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства юстыцыі.
Як паведаміў БелаПАН юрыст Гары Паганяйла, Рэспубліканская калегія адвакатаў не ўпаўнаважаная здымаць з пасады старшыню Мінскай гарадской калегіі. У арганізацыі дзейнічае самакіраванне, таму рашэнне аб пераабранні Пыльчанкі можа быць прынята толькі на агульным сходзе калегіі мінскіх адвакатаў, якое плануецца правесці 19 сакавіка.