Мінюст зноў не захацеў легалізаваць Саюз левых партый
Міністэрства юстыцыі Беларусі ў другі раз адмовіла ў рэгістрацыі Саюзу левых партый. Чыноўнікі спаслаліся на “няправільна аформленыя дакументы”.
Нагадаем, першы ўстаноўчы сход Саюзу прайшоў у снежні 2006-га ва Украіне, бо ў Беларусі для гэтага не знайшлося памяшкання. Аднак у лютым сёлета Мінюст якраз з-за гэтага і адмовіўся яго рэгістраваць.
Другі ўстаноўчы з’езд прайшоў у ліпені ў Мінску. У ім прынялі ўдзел Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Партыя камуністаў беларуская, Беларуская жаночая партыя “Надзея” і сябры ліквідаванай Беларускай партыі працы.
Ініцыятары стварэння Саюзу левых партый вырашылі абскардзіць рашэнне Мінюсту ў Вярхоўным судзе.
БелаПАН