Абноўлены спіс краін, з якіх можна прыехаць у Беларусь і не трапіць у ізаляцыю

Абноўлены спіс краін, з якіх можна прыехаць у Беларусь і не трапіць у ізаляцыю

Міністэрства аховы здароўя абнавіла спіс краін, якія не трапляюць у "каранцінны спіс" па COVID-19, паведамляе прэс-служба ведамства ў сваім Telegram-канале.

У яго ўвайшлі Аўстрыя, Албанія, Бельгія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Федэратыўная Рэспубліка Германіі, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Малдова, Манака, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Паўночная Македонія, Сербія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія, Кітай. 

Грамадзяне, якія прыбылі з гэтых краін, не абавязаныя быць 14 дзён на самаізаляцыі. 

Аднак замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у Беларусь, абавязаныя мець пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы адмоўны вынік ПЦР-даследавання, выкананага не пазней як за два дні да перасячэння мяжы.

У Беларусі па стане на 11 чэрвеня налічваецца 51 816 чалавек, у якіх выяўлены каранавірус. Вылечыліся і былі выпісаныя 26 643 пацыентаў, 293 памерлі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі