Мінздароўя прапануе аптэкам працаваць круглыя суткі

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко прапануе аптэкам павялічыць час працы, паведамляе БелаПАН. Аргументуецца гэта наступным чынам: пачаўся сезонны ўздым узроўню захворвання на вірусныя інфекцыі і плыня наведнікаў узрасла. Таму ад 1 лістапада прапануецца арганізаваць працу аптэкаў усіх формаў уласнасці паводле максімальна падоўжанага рэжыму працоўнага дня і без выходных, у тым ліку ў начны час. Мінздароўя таксама абавязвае кіраўнікоў аптэчных арганізацыяў зрабіць захады для таго, каб не было дэфіцыту сродкаў для прафілактыкі і лекавання рэспіраторных інфекцыяў. Маюцца на ўвазе жарапаніжальныя, болепаталяльныя, імунамадуляраты, супрацьвірусныя ды іншыя прэпараты.

Год таму, у лістападзе 2009 года ў часе эпідэміі ВРВІ і грыпа, Мінздароўя таксама звярталася да аптэкаў з прапановай падоўжыць час працы. Між тым самі правізары лічаць, што важна не павялічваць час працы аптэк, а задавальняць замовы на лекавыя сродкі. Менавіта невыкананне замоваў стварыла летась дэфіцыт супрацьвірусных сродкаў у аптэках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі