Мірны і Б’ёркман выйшлі ў ¼ фінала турніра ў Іспаніі

Беларус Максім Мірны і швед Ёнас Б’ёркман выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду тэніснага турніра ў Мадрыдзе з прызавым фондам 2 мільёны еўра. “Пасеяная” пад 4-м нумарам беларуска-шведская пара стартавала з другога круга, дзе 18 кастрычніка абыграла дуэт Фернанда Гансалес (Чылі) / Андрэ Са (Бразілія) – 7:6, 6:4. У чвэрцьфінале Мірнаму і Б’ёркману будуць супрацьстаяць аўстралійцы Джордан Кер і Тод Пэры.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі