Мірны і Ваўчкоў атрымалі першую перамогу над перуанцамі

Максім Мірны і Уладзімір Ваўчкоў здолелі атрымаць першую перамогу ў матчы плей-оф Сусветнай групы Кубка Дэвіса ў сталіцы Перу Ліме. У парнай сустрэчы беларусы выйгралі ў Маціяса Сілвы і Івана Міранды – 6:3, 7:5, 6:2. Нагадаем, раней і Мірны, і Ваўчкоў прайгралі адзіночныя сустрэчы.

23 верасня Максім Мірны згуляе з Луісам Орнам, які ў цяжкай барацьбе перамог Ваўчкова. А Уладзімір Ваўчкоў сустрэнецца з Іванам Мірандам, крыўдзіцелем Мірнага.

Пакуль зборная Перу выйграе ў беларусаў з лікам 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі