Мірны нарэшце перамог, а Азаранка зноў прайграла
Беларускі тэнісіст Максім Мірны выйграў турнір у Стакгольме. Праўда не адзін, а ў пару са шведам Ёнасам Б'ёркманам. Беларуска-шведскі дуэт у фінале перамог французаў - Арно Клемана і Мішэля Лодра - 6:4, 6:4. Адзначым, што Максім Мірны даўно не адчуваў смаку перамогаў, нават у парным разрадзе.
Вікторыя Азаранка і Таццяна Пучак прайгралі фінальны матч парнага разраду тэніснага турніра "Кубак Крамля" ў Маскве. У рашаючым паядынку яны саступілі Кары Блэк з Зімбабвэ і Лэзер Хубер з ЗША - 6:4, 1:6, (7:10).
Нагадаем, што на згаданым турніры ў адзіночным разрадзе Азаранка прыгожа абыграла расіянку Марыю Шарапаву, чацвёртую ракетку свету.
Прессбол