Мірны Жаночы марш у Мінску працягнуўся затрыманнямі
Затрымліваюць Ніну Багінскую / Еўрарадыё
Мірны жаночы марш, які праходзіць у Мінску 19 верасня, сілавікі перапынілі затрыманнямі. Невядомыя ў аліўкавай форме і ў балаклавах, а таксама супрацоўнікі АМАП атачылі удзельніц акцыі каля гандлёвага цэнтра "Айсберг".
Туды пачалі пад'язджаць аўтазакі і аўтобусы, якія сілавікі сталі запаўняць жанчынамі. Затрыманняў было так шмат, што да аднаго з аўтазакаў выстраілася чарга. А дзве дзяўчыны пасля распавялі, што не ўлезлі ў аўтазак.
Сярод затрыманых апынулася 73-гадовая пенсіянерка Ніна Багінская. Пазней яе выпусцілі каля будынку Савецкага РУУС Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.