Мірзаянаў — чарговы падазраваны па справе аб беспарадках?
Фёдар Мірзаянаў, прымусова дастаўлены сёння на допыт у следчае ўпраўленне МУС, са сведкі ператвараецца ў падазраванага па справе "аб масавых беспарадках".
Як ужо паведамляла Еўрарадыё, пасля падзеяў 19 снежня Мірзаянаў — студэнт 3 курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта — адбыў 15-суткавы адміністрацыйны арышт.
Сёння раніцай яго даставілі ў следчае ўпраўленне па вуліцы Сапёраў ў Мінску, як сведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Увечары стала вядома, што малады чалавек змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна ўжо ў якасці падазраванага па дадзенай справе.