Мішэль Плаціні: Украіна можа застацца без чэмпіянату Еўропы па футболе

Украіна можа быць пазбаўленая права правядзення чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года, калі не закончыць да прызначанага тэрміну будаўніцтва стадыёна ў Кіеве. Такую заяву зрабіў прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні.
Нагадаем, вясной 2007 года Ўкраіна заваявала права на правядзенне сумесна з Польшчай фінальнага турніра чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года. Плаціні цяпер палохае ўкраінцаў магчымасцю цалкам перанесці чэмпіянат у Польшчу і супакойвае палякаў, што ў іх свята не адбяруць немцы.

РИА "Новости"