Місія Еўрапейскага саюзу адкрыецца ў Мінску
Журналісты “Еўрапейскага радыё” спраўдзілі інфармацыю наконт адкрыцця ў Беларусі прадстаўніцтва
Еўракамісіі. У Інтэрнэце з’явілася
інфармацыя пра адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі. Каб спраўдзіць
гэтую інфармацыю, карэспандэнты “Еўрапейскага радыё” затэлефанавалі кіраўніку
місіі спадару Хольцапфелю, які ўжо знаходзіцца ў Мінску. Ён ласкава пагадзіўся
адказаць на некалькі нашых пытанняў.
ЕРБ: Вы можаце пацвердзіць інфармацыю, што ў Мінску адкрыюць паўнавартасную місію Еўрасаюзу? Ці праўда гэта?
Спадар Хольцапфель, кіраўнік місіі: Так, гэта тое, што мы зараз намагаемся зрабіць. Мы ўжо атрымалі папярэднюю згоду ад афіцыйных уладаў.
ЕРБ: Вы ўжо атрымалі дазвол ад Міністэрства замежных спраў Беларусі?
Сп. Хольцапфель: Не, пакуль што ў нас ёсць папярэдняе пагадненне на працяг перамоваў.
ЕРБ: Як доўга працягнуцца перамовы?
Сп. Хольцапфель: Зараз я не магу адказаць на гэтае пытанне, бо толькі заўтра сустракаюся з прадстаўнікамі МЗС. Мне падаецца, што з гэтым пытаннем журналісты павінны звярнуцца менавіта да МЗС.
ЕРБ: Які мандат будзе у Еўракамісіі?
Сп. Хольцапфель: Калі мы дамовімся на адкрыццё місіі Еўрасаюзу, то ў нас будзе больш паўнамоцтваў і мы зможам каардынаваць свае дзеянні непасрэдна з Беларусі, а не з-за яе межаў.
ЕРБ: Як расцэньвае Еўрасаюз адкрыццё місіі ў Беларусі? Як крок беларускіх уладаў насустрач Еўропе? Як спробу ўрэшце пачаць дыялог паміж Еўропай і Беларуссю?
Сп. Хольцапфель: Мы спрабуем адкрыць місію ЕС у Беларусі ўжо доўгі час. У Бруселі ёсць беларуская амбасада, і я лічу, што адкрыццё місіі тут - гэта абсалютна нармальная справа.