Місія МАГАТЭ у лістападзе наведае Беларусь для кансультацый па АЭС

Місія экспертаў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі 23-26 лістапада наведае Беларусь для кансультацый па стварэнні вучэбна-трэніровачнага цэнтра для будучай беларускай АЭС.
Як адзначылі ў Міністэрстве энергетыкі, чакаецца, што будуць распрацаваныя тэхнічныя патрабаванні, спецыфікацыі для будучага цэнтра.

Падобныя вучэбна-трэніровачныя цэнтры існуюць пры кожнай АЭС і служаць для падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і падтрымання кваліфікацыі персаналу станцый.

Цэнтр павінен быць уведзены ў эксплуатацыю за два гады да пуску АЭС.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі