Місюкевіча асудзілі на 12 сутак
Юльяна Місюкевіча асудзілі на 12 сутак за ўдзел у акцыі 19 снежня. Нагадаем, актывіст "Маладога фронту" быў затрыманы 6 студзеня пасля іспыту ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Чатыры апошнія дні ён правёў у турме на Акрэсціна, дзе застанецца цяпер да 18 студзеня.
Паводле словаў супрацоўніцы праваабарончага цэнтра "Вясна" Настассі Лойкі, на судовы працэс, дзе Місюкевіча прысудзілі да арышту, не пусцілі не толькі паплечнікаў, але і адваката.