Мітрапаліт Філарэт прапаноўвае рэгуляваць інтэрнэт на кітайскі ўзор

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт прапанаваў дзяржаве на заканадаўчым узроўні рэгуляваць інтэрнэт. У якасці ўзору прапануецца досвед Кітая. Такую заяву мітрапаліт Філарэт зрабіў на сустрэчы кіраўніка Беларусі з чальцамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы лічыць, што для Беларусі кітайскі досвед цікавы тым, што адказнасць за выкарыстанне Інтэрнэту ўскладзеная не на дзяржаву, а на тых, хто дае доступ да Сеціва.

Па словах мітрапаліта, інтэрнэт мае магутны ўплыў на свядомасць людзей. Але асноўная пагроза палягае ў тым, што амаральная інфармацыя стала даступнай самым уразлівым катэгорыям — дзецям і падлеткам, у якіх псіхіка яшчэ няўстойлівая. .

Інтэрфакс

Фота — сайт Беларускай праваслаўнай царквы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі