Мітрапаліт Філарэт звярнуўся са святочным пасланнем да вернікаў
Са святочным пасланнем да вернікаў Праваслаўнай Царквы звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі. У ім, у прыватнасці, гаворыцца:
“У цяперашнi вельмi няпросты час на хрысцiянах ляжыць асаблiвая адказнасць за стан свайго сэрца i розуму. Мы паклiканы не толькi захоўваць перад аблiччам свету нашу веру ў Бога, але i праяўляць глыбiню свайго асабiстага даверу да Тварца. Нам трэба не палохацца буйства стыхiй свету гэтага, i тым больш забабонаў i пустых страхаў, — а ў любых абставiнах бязбоязна жыць i сведчыць пра Госпада нашага Iсуса Хрыста як Спасiцеля свету”.
У святочным пасланні ўладыка Філарэт прыгадаў славутага беларускага князя Канстанціна Астрожскага, якога называе “верным сынам Праваслаўнай Царквы i сапраўдным героем нашай Бацькаўшчыны”.
“У надыходзячым годзе нам належыць аддаць князю Канстанцiну Астрожскаму данiну вечнай i ўдзячнай памяцi, бо ўжо чатыры стагоддзi мiнула з дня яго спачыну”, гаворыцца ў пасланні. Мітрапаліт Філарэт віншуе са святам Раства Хрыстовага “ўсiх хрысцiян Беларусi i ўсiх суайчыннiкаў, што жывуць за межамi Беларускай зямлi”.
Фота - photo.bymedia.net