Мітынг і канцэрт амаль скончаныя

У мінскім парку Дружбы народаў падыходзіць да завяршэння мітынг-канцэрт з нагоды Дня працы. Яго праводзяць апазіцыйныя партыі.  З прамовамі выступілі лідэры ПКБ Сяргей Калякін і Валер Ухналёў, намеснік старшыні БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч, палітыкі Аляксандр Бухвостаў і Сяргей Скрабец. Яны заклікалі ўлады вызваліць палітвязняў, адмяніць прымусовую кантрактную сістэму.

На мітынгу чытаў свае вершы паэт Андрэй Хадановіч. Выступілі гурты PLAN, «Чырвоным па белым», «Таварыш Маўзэр», бард Зміцер Бартосік, паведамляе сайт nn.by. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі