Мітынг незадаволеных дэвальвацыяй разагналі ў Алма-Аце

Астатнія ўдзельнікі акцыі разышліся самі, інфармуе Lenta.ru са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы. Усяго ў мерапрыемстве ўдзельнічала каля 100 чалавек. Мітынг пачаўся каля Палацу Рэспублікі. Актывісты спрабавалі прарвацца скрозь металічныя агароджы, выстаўленыя вакол плошчы, адна паліцыянты вытрывалі напор. Неўзабаве колькасць актывістаў павялічылася і ўдзельнікі мерапрыемства накіраваліся да адміністрацыі. Па дарозе яны скандавалі “Наперад, Казахстан!”.


 
Гэта не першы пратэст у сувязі з дэвальвацыяй. 12 лютага ля будынку Нацыянальнага банку ў Алма-Аце некалькі дзясяткаў чалавек патрабавалі адстаўкі кіраўніка ўстановы Кайрата Келімбетава.



Улады Казахстану абвясцілі пра дэвальвацыю тэнге 11 лютага. У выніку рэзкага падзення курса нацыянальнай валюты прыпынілі працу многія абменныя пункты і крамы. Таксама ў шэрагу гандлёвых пунктаў значна ўзраслі кошты на прадукты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі