Мітынг прадпрымальнікаў у Віцебску не адбудзецца

У Віцебску не адбудзецца мітынг пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў. Нагадаем, мясцовыя ўлады не забаранілі, але і не дазволілі яго правядзенне. Чыноўнікі прапанавалі арганізатарам узгадніць правядзенне акцыі з міліцыяй, санслужбай і камунальшчыкамі.
Паводле словаў старшыні грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоля Шумчанкі, была зробленая спроба выканаць гэтыя ўмовы, але нікога з патрэбных чыноўнікаў знайсці няўдалося. Ён лічыць, што такая сітуацыя была створаная адмыслова.

Пры гэтым Шумчанка адзначыў, што ў Мінску і Брэсце ўлады дазволілі прадпрымальнікам правесці падобныя мітынгі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі