Мітынг у Мінску пільнуюць снайперы
Мітынг каля Акадэміі навук адкрыў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. Ён сказаў, што на пляцоўцы ля Акадэміі сабраліся тыя, хто прыйшоў святкаваць, і тыя, хто прыйшоў працаваць. Як паведамляе Радыё "Свабода", пасля гэтых словаў на даху Акадэміі з'явіліся два чалавекі ў масках і з вінтоўкамі з аптычнымі прыцэламі.