"Міжнародная амністыя" прызнала Івана Міхайлава вязнем сумлення
Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала вязнем сумлення беларуса Івана Міхайлава, верніка габрэйска-месіянскай абшчыны "Новы запавет". Хлопец быў прысуджаны да трох месяцаў арышту за ўхіленне ад воінскай службы. Як паведамляе БелаПАН, "Міжнародная амністыя" заклікала беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Міхайлава.
21-гадовы вернік Іван Міхайлаў адмовіўся праходзіць тэрміновую вайсковую службу, на якую быў прызваны ў снежні 2008 года. Ён інфармаваў прызыўную камісію Мінскага раёна, што служба ў войску супярэчыць яго рэлігійным перакананням, і папрасіў альтэрнатыўную службу ў адпаведнасці з арт. 57 Канстытуцыі Беларусі. У гэтым яму было адмоўлена з-за адсутнасці альтэрнатыўнай грамадзянскай службы. Яму таксама было адмоўлена ў службе ў рэзерве.
15 снежня 2009 года Міхайлава арыштавалі ў Салігорску, і з тых часоў яго трымаюць у СІЗА у Жодзіна.
1 лютага Мінскі раённы суд прызнаў яго вінаватым у крымінальным злачынстве за ўхіленне ад вайсковай службы.