"Міжнародная амністыя" прызнала вязнямі сумлення 16 грамадзянаў Беларусі

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала вязнямі сумлення 16 грамадзян Беларусі, арыштаваных пасля падзеяў 19 снежня ў Мінску.  Як паведамілі БелаПАН у “Міжнароднай амністыі”, такімі з'яўляюцца экс-кандыдаты ў прэзідэнты Аляксей Міхалевіч, Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Рыгор Кастусёў і Андрэй Саннікаў, рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна, карэспандэнт расійскай “Новой газеты” і жонка Саннікава Ірына Халіп, рэдактар газеты «Таварыш» давераная асоба Някляева Сяргей Вазняк.

Вязнямі сумлення абвешчаныя таксама давераная асоба Някляева Аляксандр Фядута, кіраўнік выбарчага штаба Саннікава Уладзімір Кобец, давераныя асобы Саннікава Зміцер Бандарэнка і Аляксандр Арастовіч, кіраўнік выбарчага штаба Статкевіча Сяргей Марцалеў, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука Анатоль Лябедзька, кіраўнік выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец і намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт” Наста Палажанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі